6 days ago
Спэшал #2 | «Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем

У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA.
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ і знаёмства з Аляксеем
0:55 Ад прадпрымальніцтва і банкруцтва да працы ў IT
4:22 Творчасць як спосаб знайсці сябе
7:39 Як стаць галоўным адмінам інтэрната
9:02 «Мірыяды»: як з’явіўся беларускі музычны ШІ-праект
14:44 Пажар, небяспечны паход і страх смерці: асабістая гісторыя альбома
23:07 Аўтарскія тэксты і дапамога ШІ: як верш становіцца песняй
27:13 Музычны лэйбл прапанаваў кантракт, не распазнаўшы ШІ
31:26 Ці можна зарабіць на беларускай музыцы
35:33 Як ствараць музыку ў Suno і выпраўляць беларускія гукі
43:26 Фрык-фолк і змешванне стыляў: пошук свайго гучання
45:26 Хто аўтар ШІ-музыкі? Этыка, правы і роялці
50:43 ШІ як магчымасць выказаць сябе і пераадолець уласныя абмежаванні
54:50 Як трапіць у замежныя музычныя блогі і плэйлісты
57:51 ШІ-слоп паўсюль: маркіроўка музыкі і рэкамендацыі платформаў
1:01:44 ШІ і беларуская мова: новы шанец ці замацаванне адставання?
1:06:10 Сын з сіндромам Даўна і камунікацыя праз сімвалы
1:11:59 Чаму сям’я пераехала ў Польшчу
1:15:25 Месенджар для сына: як даць магчымасць напісаць блізкім
1:17:11 Як ШІ перакладае тэкст у сімвалы: прыклады і дэманстрацыя
1:19:18 Асабісты набор сімвалаў і розныя патрэбы карыстальнікаў
1:26:12 Распрацоўка праграмы і перанос бібліятэкі сімвалаў па фатаграфіях
1:31:22 «Чыпсы і кока-кола»: як сын карыстаецца месенджарам
1:33:46 Калі твая мова пад ліцэнзіяй: аўтарскія правы на піктаграмы
1:39:28 Чаму складана фінансаваць тэхналогіі для людзей з інваліднасцю
1:42:51 Адмова ад гранта: чаму прасцей рабіць за свае грошы
1:48:17 Прыватнасць паведамленняў і выкарыстанне воблачнага ШІ
1:51:30 Ад Siri да ШІ-агентаў: тэхналогіі, якія адкрываюць свет
1:55:52 Ад майнінгу ў Швецыі да працы ў дата-цэнтрах NVIDIA
2:02:35 Што адчуваеш унутры дата-цэнтра
2:04:43 Экалагічны кошт ШІ: энергія, вада і асабісты погляд
2:08:11 Беларускі блок: кім захапляецца Аляксей
2:10:31 Што дае надзею і як выбіраць, чым займацца
2:13:59 Карціна з робатамі і кніга пра Каляды ў піктаграмах
2:16:43 Новыя рэлізы «Мірыядаў» і развітанне
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКА
🔸 Мірыяда на YouTube: https://youtube.com/channel/UCJqNjFe47k2RSsuYX-EXPLQ
🔸 Мірыяда ў Instagram: https://www.instagram.com/miryjada/
🔸 Аплікацыя для дзетак: https://telepon.app
🔸 Аляксей ў Instagram: https://www.instagram.com/lepliki/
🔸 Аляксей у LinkedIn: https://linkedin.com/in/smirnou
🔸 Аляксей у GitHub: https://github.com/leplik
МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ
👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai
#каласыпадсярпомші #кпсші
👉 Сайт: https://kalasy.ai
No comments yet. Be the first to say something!