Thursday Jan 08, 2026
Бот замест хлопца, памідоры ад Claude, псіхоз ад ChatGPT і шунты ў галаву ад Маска / КПСШІ #15

Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі перамагаюць лічбавы вірус. Разбіраем новую афіцэрскую спецыяльнасць па ШІ ў арміі ЗША, поспехі Claude у вырошчванні памідораў і чарговы прарыў ад DeepSeek. Фінал — пра цёмны бок тэхналогій: псіхозы ад празмерных зносін з ботамі, махлярства з фота ежы дзеля вяртання грошай і хлопца, які натрэніраваў нейрасетку размаўляць са сваёй дзяўчынай замест сябе.
ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ
👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ: паштоўкі, падарункі і псіхалогія
3:09 Лінгвістычная спрэчка: як правільна казаць — ШыІ ці ШаІ?
6:23 Anthropic стварыў прататып за гадзіну: параўнанне з распрацоўкай Google
11:20 Neuralink рыхтуецца да камерцыйнага запуску чыпаў
17:34 ШІ ў Telegram: функцыя кароткага пераказу (самарызацыі) доўгіх пастоў
22:39 Microsoft супраць слова "Slop" і новая мянушка "Microslop"
26:41 Беларускі спектакль пра перамогу дзяцей над "злым робатам Ііксікам"
31:48 Армія ЗША ўводзіць асобныя спецыяльнасці па штучным інтэлекце
38:09 Завод "Гарызонт": тэлевізары з ШІ і гісторыі пра даенне кароў
43:12 Claude вырошчвае памідор: аўтаномныя цяпліцы
48:19 Прарыў у медыцыне: ШІ выявіў новыя падтыпы рассеянага склерозу
53:48 Як мы выкарыстоўваем ШІ для свайго здароўя
1:01:51 DeepSeek і "гонка ўзбраенняў" у свеце ШІ
1:06:09 ШІ-псіхозы, эфект "трызнення" і псіхічнае здароўе
1:10:04 Махлярства з дапамогай генерацыі малюнкаў: мухі ў ежы
1:14:36 Хітры хлопец стварыў Telegram-бота для стасункаў з дзяўчынай
1:21:08 Моўнае пытанне: "знаць" супраць "ведаць"
СПАСЫЛКІ
🔹 Anthropic ШІ сабраў прататып за гадзіну : https://m.economictimes.com/news/new-updates/jaana-dogan-googles-tech-chief-surprised-with-a-rival-ai-recreating-her-teams-year-long-work-within-an-hour/articleshow/126345317.cms
🔹 Neuralink запускае серыйную вытворчасць нейра-чыпаў: https://www.businesstoday.in/technology/news/story/elon-musks-neuralink-to-begin-high-volume-production-of-brain-computer-interfaces-in-2026-read-details-509097-2026-01-02
🔹 Telegram дадаў ШІ-пераказы пастоў і перайшоў на «вадкае шкло»: https://www.fonearena.com/blog/472367/telegram-channels-ai-summaries-instant-view-liquid-glass-interface-improvements.html
🔹 Спроба кіраўніка Microsoft абараніць рэпутацыю ШІ абярнулася вірусным трэндам "Microslop": https://timesofindia.indiatimes.com/technology/tech-news/microsoft-ceo-satya-nadellas-message-for-2026-we-need-to-move-beyond-arguments-of-ai-slop-vs-sophistication-and-develop-/articleshow/126325694.cms
🔹 Армія ЗША ўвяла спецыяльнасць па ШІ і ML для афіцэраў, ці як правільна рабіць айці-роту: https://www.army.mil/article/289843/army_establishes_new_ai_machine_learning_career_path_for_officers
🔹 Лукашэнка прыехаў адчыняць вытворчасць ШІ-тэлевізараў на «Гарызонт»: https://belarus24.by/en/news/president/the-president-has-launched-a-new-production-facility-at-horizont/
🔹 Claude вырошчвае тамат!: https://autoncorp.com/biodome/
🔹 Два новыя падтыпы рассеянага склерозу выяўлены: https://www.ucl.ac.uk/news/2026/jan/ai-analysis-reveals-two-distinct-types-multiple-sclerosis
🔹 DeepSeek і новы метад навучання ШІ: https://www.google.com/search?q=https://arxiv.org/abs/2512.24880
🔹 Працяглыя сеансы з ШІ могуць выклікаць псіхозы: https://innovationscns.com/youre-not-crazy-a-case-of-new-onset-ai-associated-psychosis/
🔹 Хітрыя кліенты выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб змяніць фатаграфіі заказаў на вынас і атрымаць вяртанне грошай: https://www.dailydot.com/news/ai-generated-undercooked-food-doordash/
🔹 Айцішнік стварыў Тэлеграм-бота для зносін са сваёй дзяўчынай (GitHub): https://github.com/arlanrakh
🔹 Нейраказанова (відэа): https://www.youtube.com/watch?v=R-3ASfGye2Y
#каласыпадсярпомші #кпсші #шіпабеларуску
No comments yet. Be the first to say something!